Аляксандр Лукашэнка лічыць, што розныя санкцыі і гандлёвыя войны з'яўляюцца шанцам для эканомік краін Еўразійскага эканамічнага саюза. Пра гэта Лукашэнка заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу «Расія 24».

«Цяпер наогул дзіўная, страшная сітуацыя ў свеце ў плане гандлю. Кажуць аб гандлёвых войнах», — адзначыў Лукашэнка.

«Але для нас не было б шчасця, ды няшчасце дапамагло. Унікальны шанец! Расію ціснуць з усіх бакоў. Я гляджу, як вы там адбіваецеся. Пра гэтыя санкцыі ўжо балбатня ідзе ўсюды. Слухайце, супакойцеся. Мы — невялікая краіна — пад санкцыямі былі дзесяць гадоў. Круціліся, як вужы на патэльні. Выжылі. А калі мы аб'ядналіся, мы разам, гэта шанец для нашых эканомік, — лічыць Аляксандр Лукашэнка. — Шчасце, што мы стварылі ЕўрАзЭС. Давайце ажыццявім тут прарыў і пакажам тым, хто марыць пра санкцыі і накладвае іх на Расію і, лічыце, на нас. І не трэба рыдаць і плакацца, што мы пад санкцыямі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0