У інтэрв'ю расійскаму тэлеканалу «Расія-24» Аляксандр Лукашэнка заявіў, што немагчыма велізарную тэрыторыю ЕАЭС з насельніцтвам пад 200 мільёнаў чалавек і спалучэннем эканомік, прадпрыемстваў кудысьці «апусціць» з дапамогай санкцый.

Фота: Сяргей Брылёў.

Фота: Сяргей Брылёў.

«Тым больш самая буйная эканоміка свету заўтра — Кітай. Мы з ім у бліскучых адносінах. Але толькі ні пад кога не трэба класціся. Мы гордыя савецкія людзі з таго перыяду, мы не гэта цярпелі. Вакол былі жалезныя заслоны, і мы жылі», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Разам з гэтым ён канстатаваў, што будзе складана, бо краіны на постсавецкай прасторы спрабуюць расцягнуць.

«У Цэнтральнай Азіі свае інтарэсы. Я ведаю, пра што кажу. Бачыце, што ва Украіне адбываецца. І да Беларусі дабраліся. Нас ужо ледзь не ў НАТА гатовыя ўзяць, толькі, вядома, каб улада памянялася, дэмакратыі пабольш, яшчэ чагосьці. Раней пра гэта не казалі. Ідзе барацьба, і пры гэтым адзін з кірункаў — гэта калі «нахіляюць» Расію, спрабуюць «апусціць», — дадаў кіраўнік Беларусі.

«Гэта таксама барацьба за Расію. Гэта будзе няпроста, таму нам трэба мазгі сабраць у кучу, паставіць мэту і ісці да яе. І мы гэта можам зрабіць», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0