Як паведаміў на прэс‑канферэнцыі 9 снежня намеснік начальніка ўпраўлення арганізацыі гандлю і паслуг Міністэрства гандлю Андрэй Новікаў, ёлачныя базары сёлета, у залежнасці ад рэгіёнаў, будуць адкрывацца да 23 снежня, іх праца завершыцца напярэдадні Новага года, 31 снежня. Паводле папярэдняй інфармацыі, у Беларусі будзе арганізаваны продаж натуральных ялінак на 663 гандлёвых пляцоўках.

У Мінску продаж святочных дрэваў будзе праводзіцца на 10 ёлачных базарах ва ўсіх раёнах горада. Апрача таго будуць арганізаваныя дадатковыя месцы продажу.

Паводле слоў А.Новікава, пакупнікі таксама атрымаюць магчымасць набыць два віды ялінак у кадках коштам ад 50 тыс. да 200 тыс. рублёў вышынёй ад 50 см да 3 м.

З пачатку снежня ў магазінах і на рынках вядзецца продаж штучных ёлак і сасонак. У залежнасці ад вышыні іх цана вагаецца ад 10 да 300 тыс. рублёў. Пакупнікам прапаноўваецца больш як 50 відаў гэтай прадукцыі айчыннай і імпартнай вытворчасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?