01.12.2018 / 18:24

Літоўскія памежнікі знайшлі ў балоце аўтамабіль-амфібію з кантрабанднымі цыгарэтамі ФОТА 1

У сераду, 28 лістапада, літоўскія памежнікі ў непраходнай для чалавека мясцовасці знайшлі аўтамабіль-амфібію з 20 каробкамі цыгарэт «Карона super slims» беларускай вытворчасці, паведамляе euroby.info.

Знайсці амфібію атрымалася дзякуючы таму, што недалёка ад мяжы з Беларуссю ў Варанскім раёне Літвы (у Беларусі гэта ўчастак мяжы паміж населенымі пунктамі Парэчча і Радунь у Гродзенскай вобласці) памежнікі наткнуліся на тры пустыя легкавыя машыны без кіроўцаў.

На гэтым участку мяжы агароджы паміж краінамі няма. Суцэльныя балоты робяць мясцовасць непраходнай для чалавека, таму мяжа тут толькі пазначаная ўмоўна, так званая «зялёная мяжа».

У дапамогу памежнікам быў выкліканы службовы верталёт і неўзабаве ў балоцістай мясцовасці знайшлі амфібію, якая дастаўляла цыгарэты праз гэтыя, здавалася б, непраходныя месцы. Мяркуецца, што тавар, незаконна дастаўлены з Беларусі, збіраліся перагрузіць у аўтамабілі, якія далей развезлі б цыгарэты ўглыб Літвы.

Кантрабанда ў 12 тысяч пачкаў цыгарэт была ацэненая на 35 тысяч еўра. Затрыманым па гэтай справе двум літоўцам пагражае штраф альбо нават пазбаўленне волі да 7 гадоў і, вядома, канфіскацыя амфібіі.

0
qna / Адказаць
01.12.2018 / 22:20
тэст!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру