02.12.2018 / 12:28

У панядзелак — ужо мокры снег з дажджом

3 снежня прагназуецца воблачнае надвор'е. Ноччу па захадзе, а днём на большай частцы краіны часам будзе ісці снег, а таксама мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж.

Ноччу 2-8 градусаў марозу. У сярэдзіне дня прагназуецца ад нуля да мінус пяці градусаў. Крыху цяплей будзе на захадзе Беларусі, дзе тэмпература складзе 1-4 градусы са знакам плюс.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру