02.12.2018 / 14:43

Зборная Беларусі дазналася супернікаў па адборы на Еўра-2020: будзе складана, але не група смерці 1

Сёння ў Дубліне прайшло лёсаванне адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы па футболе 2020 года.

Упершыню кантынентальнае першынство пройдзе ў 12 гарадах 12 нацыянальных асацыяцый (Лондан, Глазга, Дублін, Капенгаген, Амстэрдам, Більбаа, Мюнхен, Рым, Будапешт, Бухарэст, Санкт-Пецярбург, Баку). Чвэрцьфіналы пройдуць у Пецярбургу, Мюнхене, Рыме і Баку, паўфіналы і фінал — у Лондане.

55 зборных былі падзеленыя на 10 групаў (па 5 ці 6 зборных у кожнай). Зборная Беларусі, якая была пасеяная з пятага слабага кошыка, трапіла ў групу да Нідэрландаў, Германіі, Паўночнай Ірландыі і Эстоніі.

Усе групы:

А: Англія, Чэхія, Балгарыя, Чарнагорыя, Косава

В: Партугалія, Украіна, Сербія, Літва, Люксембург

С: Нідэрланды, Германія, Паўночная Ірландыя, Эстонія, Беларусь

D: Швейцарыя, Данія, Ірландыя, Грузія, Гібралтар

E: Харватыя, Уэльс, Славакія, Венгрыя, Азербайджан 

F: Іспанія, Швецыя, Нарвегія, Румынія, Фарэры, Мальта

G: Польшча, Аўстрыя, Ізраіль, Славенія, Македонія, Латвія

H: Францыя, Ісландыя, Турцыя, Албанія, Малдова, Андора

I: Бельгія, Расія, Шатландыя, Кіпр, Казахстан, Сан-Марына

J: Італія, Боснія, Фінляндыя, Грэцыя, Арменія, Ліхтэнштэйн.

Адборачны турнір пройдзе з сакавіка па лістапад 2019 года. Пуцёўку на Еўра заваююць па дзве зборныя з групы (усяго выйдзе 20 камандаў).

Яшчэ чатыры пуцёўкі будуць разыграныя праз плэй-оф Лігі нацый у сакавіку 2020 года, куды выйшла Беларусь. Першы матч з Грузіяй. 

0
Жвір / Адказаць
03.12.2018 / 19:30
Самыя халяўныя групы ў латышоў і ў азербайджанцаў...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру