Учора прайшло лёсаванне адборачнага турніру да чэмпіянату Еўропы 2020 года. Беларусь трапіла ў групу да Германіі, Галандыі, Паўночнай Ірландыі і Эстоніі. Адборачны турнір пройдзе з сакавіка па лістапад.

Позна ўвечары стаў вядомы каляндар у нашай групе. Зборная Беларусі пачне адбор двума матчамі на выедзе, паведамляе сайт федэрацыі футбола.

21 сакавіка: Галандыя — Беларусь (22.45)

24 сакавіка: Паўночная Ірландыя — Беларусь (22:45)

8 чэрвеня: Беларусь — Германія (21:45)

11 чэрвеня: Беларусь — Паўночная Ірландыя (21:45)

6 верасня: Эстонія — Беларусь (21:45)

10 кастрычніка: Беларусь — Эстонія (21:45)

13 кастрычніка: Беларусь — Галандыя (19:00)

16 лістапада: Германія — Беларусь (21:45)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0