WTA

WTA

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка паведаміла, што пачне новы сезон з турніра ў Оклендзе (Новая Зеландыя), што стартуе 31 снежня. Пра гэта яна напісала ў сваім твітары.

Таксама яна дадала, што не можа дачакацца пачатку Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі (Australian Open), што стартуе ў сярэдзіне студзеня. Яго беларуска ў 2012 і 2013 гг. выйгравала.

Вікторыя вярнулася ў тэніс у пачатку 2018 года, пасля нараджэння сына і судовага працэсу аб апецы супраць яго бацькі, правяла некалькі турніраў. Сёння займае 51-ы радок у сусветным рэйтынгу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0