03.12.2018 / 09:55

Бізнэсмен з Мінска памёр у элітным гатэлі Масквы, атруціўшыся палёным алкаголем 5

У элітным гатэлі Four Seasons (на месцы былой савецкай гасцініцы «Масква») побач з Крамлём знайшлі мёртвым аднаго з гасцей. Ён атруціўся палёным алкаголем, паведаміў канал Mash.

Паведамляецца, што гэта 39-гадовы Ігар Санін. Ён нарадзіўся ў Омску, але жыве ў Мінску. Ён прыляцеў у Маскву на некалькі дзён «вырашаць пытанні».

Расійскі партал 360tv.ru звязаўся з жонкай загінулага.

«У гатэлі мне нічога не пацвердзілі, з паліцыі ніхто не патэлефанаваў. У консульстве таксама маўчаць. Ён грамадзянін Расіі, мае від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь. Праз дзесятыя рукі я даведалася пра тое, што здарылася праз тры дні », - падзялілася жанчына.

Паводле яе слоў, муж з'ехаў у Маскву па справах. Што менавіта мужчына рабіў у сталіцы і чаму спыніўся ў адной з самых дарагіх гасцініц, жонка не ведае.

ТАСС паведамляе, што ў нумары знайшлі наркатычнае рэчыва. Гэта заяўляе і тэлеграм-канал «112», які таксама паведамляе пра наркотыкі побач з целам. Таксама «112» піша, што ў нумар да Саніна заходзілі невядомыя пакуль чацвёра мужчын і жанчына.

Вядома, што Санін — грамадзянін Расіі, які меў від на жыхарства ў Беларусі і жыў у Мінску.

1
Zyhman / Адказаць
03.12.2018 / 11:54
I
10
Цынік / Адказаць
03.12.2018 / 12:04
Вось вельмі па-беларуску - эканоміць за запалках...
3
Мытарь / Адказаць
03.12.2018 / 12:16
Проверка комментов
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру