Фота Юліі Бальцэвіч
У аўторак надвор'е будуць вызначаць атмасферныя франты і цёплая паветраная маса атлантычнага паходжання. Часам ападкі, мокры снег.
Ноччу ад -5°С па ўсходзе да + 4°С па захадзе краіны; максімальная — у сярэдзіне дня 0.. + 6°С.
У сераду ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі кароткачасовыя ападкі (дождж, які будзе пераходзіць у мокры снег). У асобных раёнах галалёд, на дарогах галалёдзіца. Ноччу -3.. + 2°С, максімальная - днём -2.. + 3°С.
6 снежня — кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Ноччу -1..- 7 ° С, максімальная - днём -3.. + 2°С.