Ва ўкраінскі парламент унесены праект закона аб дэнансацыі дамовы аб дружбе з Расіяй. Па інфармацыі з базы дадзеных Вярхоўнай Рады, законапраект занесены прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам, які просіць разгледзець яго ў паскораным парадку.

Тэкст законапраекта пакуль не апублікаваны ні на сайце парламента, ні на сайце прэзідэнта Украіны.

Пра пачатак працэдуры разрыву дамовы пра сяброўства з Расіяй прэзідэнт Украіны абвясціў у сярэдзіне верасня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0