Фота:russian.people.com.cn.
Як паведаміў намеснік прэзідэнта кампаніі China Mobile Лі Хуэйдзі, кампанія актыўна прасоўвае камерцыйнае выкарыстанне сеткі 5G. Чакаецца, што ў 2019 годзе пачнецца папярэдняе камерцыйнае прымяненне, а ў 2020 — поўнае выкарыстанне, перадае «Жэньмінь жыбаа».
Кіраўнік групы бесправадной тэхналогіі IMT-2020 (5G) Міністэрства прамысловасці і інфарматызацыі КНР Су Сінь адзначыў, што ў гэтым годзе пачалося вывучэнне канцэпцыі сувязі 6G. Тэарэтычна дзякуючы тэхналогіі хуткасць запампоўкі можа дасягнуць 1 тэрабіта ў секунду. Хуткасць перадачы дадзеных будзе прыкладна ў 1 тысяч разоў хутчэй, чым дазваляюць такія сэрвісы, як Google Fibre.