У Бабруйску ў прыватным доме на пажары знайшлі целы двух бадзяг, паведамляе Следчы камітэт.

2 снежня каля 00:20 адбылося ўзгаранне драўлянага дома. Супрацоўнікі МНС ліквідавалі пажар, а затым знайшлі парэшткі абгарэлых чалавечых цел.

Памерлымі аказаліся 45-гадовыя мужчыны-бадзягі.

Паводле папярэдніх даных, ачаг пажару знаходзіўся ля ложка з матрацам і мог ўтварыцца ад непатушанай цыгарэты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0