У Заграбу, выдае на тое, шараговы грамадзянін намысліў разгайдаць падмуркі харвацкай законатворчасці. Прэсавая сакратарка заграбскай паліцыі Аляксандра Люба паведамляе, што 34-гадовы мужчына наўмысна ўрэзаўся ў галоўны пад’езд будынку парламенту на сталічным пляцы св. Марка. Паводле Любы, ніхто не пацярпеў, шкода учыненая дзвярам парламенту і самой машыне, “Юга”, яшчэ югаслаўскай вытворчасці, а абсалютна цвярозы кіроўца быў арыштаваны на месцы адразу пасля сутыкнення. Матывы такога ўчынка кіроўцы пакуль што невядомыя.
Фасад харвацкага парламенту (Фота са старонкі tripatlas.com)