У Магілёве ў інтэрнаце невядомы пашкодзіў кабель і разбіў шкло паміж паверхамі будынка. Хулігана, а ім аказаўся 18-гадовы хлопец, затрымала міліцыя.

Моцна п'яны малады чалавек вяртаўся дадому. Ён быў сур'ёзна засмучаны — пару месяцаў таму не паступіў ва ўніверсітэт, а цяпер не змог уладкавацца на працу.

Вырашыўшы скончыць жыццё самагубствам, хлопец вырваў кабель у калідоры інтэрната. Аднак кабель аказаўся аптычным. Затым магілёвец вырашыў парэзаць вены. Але і гэтая спроба не была паспяховай. Хуліган разбіў шкло паміж паверхамі рукой, а сам застаўся цэлы. У гэты час прыбылі міліцыянеры.

За хуліганства маладому чалавеку пагражае пакаранне ад штрафу да трох гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?