03.12.2018 / 20:43

У Кітаі надрукавалі на 3D-прынтары пешаходны мост

У кітайскім горадзе Шанхай «надрукавалі» мост з палімера, які будзе ўстаноўлены ў цэнтральным парку раёна Таапу, паведамляе «Сіньхуа».

Мост даўжынёй 15,25 м, шырынёй 3,8 м і вышынёй 1,2 м быў пабудаваны пластамі з дапамогай сістэмы 3D-друку, распрацаванай шанхайскай будаўнічай кампаніяй Shanghai Construction Group. Для будаўніцтва моста спатрэбілася 35 дзён.

Абцякальны корпус моста малочна-белага колеру выкананы з пластыка ASA (acrylonitrile styrene acrylate), які быў змяшаны са шклянымі валокнамі.

Гэтыя матэрыялы дазволяць мосту ў доўгатэрміновай перспектыве вытрымліваць уздзеянне сонца і дажджу, гарантуючы адпаведнасць дзяржаўным будаўнічым стандартам.

Па словах намесніка генеральнага інжынера кампаніі Чэнь Сяаміна, праектны тэрмін службы гэтага моста складае 30 гадоў.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру