Кіраўнік штаба Балтыйскага флоту Расіі, віцэ-адмірал Ігар Мухаметшын заклікаў падначаленых узяць удзел у выбары імя для аэрапорта Калінінграда і прагаласаваць за маршала СССР Аляксандра Васілеўскага, раскрытыкаваўшы пры гэтым асобу нямецкага філосафа Імануіла Канта.

У сваім выступе Мухаметшын назваў Канта здраднікам радзімы, які «ўніжаўся і на каленях поўзаў, каб яму далі кафедру ва універсітэце». Вайсковец заявіў, што ніхто з яго слухачоў ніколі не чытаў «нейкіх незразумелых» кніг Канта і чытаць не будзе.

Імануіл Кант — філосаф, які нарадзіўся і жыў у Калінінградзе (тады Кёнігсберг). У 1758-1762 гадах, калі Усходняя Прусія была пад расійскім кантролем, быў падданым Расійскай імперыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0