Пра тое, што муж хоча яе забіць, жанчына паведаміла ў міліцыю суботнім вечарам, 1 снежня. А потым сувязь абарвалася. Праваахоўнікі неадкладна выехалі на месца — у вёску Пабаковічы Бабруйскага раёна.

51-гадовая бабруйчанка прыехала да мужа ў вёску. 48-гадовы мужчына жыве там пастаянна, працуе на адной з мясцовых ферм. У той дзень жанчына прыехала ў вёску з сяброўкай. Растапілі печ, накрылі стол, выпілі. Муж прыйшоў з працы ўжо трохі п'яным.

Паміж мужам і жонкай здарыўся канфлікт. Па словах жанчыны, муж нярэдка раўнаваў яе, калі выпіваў, так выйшла і на гэты раз. Мужчына схапіў сякеру і пачаў бегаць за жонкай па хаце. Калі яна выбегла на вуліцу, ён працягваў гнацца за ёй, але ўжо без сякеры. Тым не менш, дагнаўшы жонку, ён нанёс ёй цялесныя пашкоджанні: удары, пералом.

Сама жанчына пазней напісала заяву ў міліцыю толькі па факце сямейна-бытавога канфлікту, што пацягне адміністрацыйнае пакаранне ў дачыненні да мужа. Ці распачнуць праваахоўнікі крымінальную справу, будзе вырашана пасля правядзення судмедэкспертызы і вызначэння цяжару пабояў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?