Учорашні снег змяніўся дажджом, злёгку падмарозіла. Раніцай было да мінус 1 градусу. Таму ў сталіцы і па краіне на дарогах і ходніках слізка.

Будзьце асцярожныя!

Сёння ў Мінску +1—3°С, дождж.

МНС раней апублікаваў рэкамендацыі, як весці сябе ў галалёдзіцу, калі павялічваецца колькасць вулічных траўмаў: удары, вывіхі і пераломы. 

Звярніце ўвагу на свой абутак: падбярыце абутак, які б не слізгаў, а з падэшвай на мікрапорыстай аснове. Ад высокіх абцасаў лепш адмовіцца. Пажылым людзям рэкамендуецца выкарыстоўваць палку з гумовым наканечнікам ці адмысловую палку з завостранымі шыпамі.

Глядзіце сабе пад ногі, старайцеся абыходзіць небяспечныя месцы. Калі ледзяную «лужыну» абыйсці немагчыма, то перасоўвайцеся па ёй, як лыжнік, невялікімі слізгаючымі крокамі.

Старайцеся абыходзіць усе месцы з нахіленай паверхняй.

Наступаць варта на ўсю падэшву, ногі злёгку паслабіць у каленях.

Рукі па магчымасці павінны быць вольныя, старайцеся не насіць цяжкія сумкі, не трымайце рукі ў кішэнях — гэта павялічвае імавернасць падзення.

Калі вы паслізнуліся, прысядзьце, каб знізіць вышыню падзення.

У момант падзення паспрабуйце згрупавацца і, перакаціўшыся, змякчыць удар аб зямлю.

Не спрабуйце выратаваць рэчы, якія несяце ў руках.

Не спяшайцеся падняцца, агледзіце сябе, ці няма траўмаў, папрасіце прахожых людзей дапамагчы.

Памятаеце: асабліва небяспечныя падзенні на спіну, уверх тварам, бо можна атрымаць страсенне мазгоў. Пры атрыманні траўмы абавязкова звярніцеся да доктара па медыцынскую дапамогу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0