Фота: blick.ch.

Фота: blick.ch.

«На працягу некалькіх гадоў расійская дзяржава мэтанакіравана стварае тут варожыя «спячыя ячэйкі». Для гэтага Масква выкарыстоўвае спартыўныя школы ў Цюрыху, Берне і Лугана, дзе праводзяцца трэніроўкі па расійскім баявым майстэрстве «Сістэма». На так званыя «семінары» ў Швейцарыю прылятаюць былыя байцы элітных падраздзяленняў расійскіх спецслужбаў», — апавядае аўтар публікацыі.

«Наколькі сур'ёзная небяспека з Усходу, паказваюць фрагменты канфідэнцыйнага дакумента, складзенага Федэральнай службай выведкі Швейцарыі (NDB). Згодна з дакументам, адной з задач сеткі «Сістэма» з'яўляецца «памнажэнне ўзброенай моцы (…) з дапамогай неідэнтыфікаванага падраздзялення». Мэта: «ажыццяўленне беспарадкаў і дэстабілізацыі ў мэтавым рэгіёне», а таксама вярбоўка «будучых элітных байцоў». NDB піша аб фінансавым і ідэалагічным уплыве расейскіх уладаў », — перадае выданне.

Былыя байцы расійскага спецназа праводзілі ў апошнія гады і трэніроўкі ў школах «Сістэмы» ў Берне, сярод іх — Уладзімір Васільеў і Міхаіл Рабко. «Апошні нібыта па гэты дзень з'яўляецца блізкім дарадцам расійскага міністра юстыцыі і знаходзіцца такім чынам у прамым падначаленні ў Пуціна», — піша швейцарскае выданне.

У дакуменце NDB, працягвае Эберхард, ёсць намёкі і на тое, хто з'яўляецца галоўным у швейцарскай сетцы «Сістэмы». «У дакуменце NDB ўсплывае імя Д.Ц. Ён кіруе клубам спартыўных адзінаборстваў ў Рэгенсдорфе і лічыцца цэнтральнай фігурай. У распараджэнні SonntagsBlick маюцца фатаграфіі, якія пацвярджаюць яго сувязі з высокапастаўленымі прадстаўнікамі расійскай арміі», — перадае журналіст. У прыватнасці, адзначае Эберхард, Д.Ц. сустракаўся з Генадзем Нікулавым, кіраўніком ахоўнага холдынгу «Воўк», які таксама знаходзіцца пад санкцыямі ЗША з-за сепаратысцкай дзейнасці на Усходзе Украіны.

Па словах нямецкага журналіста і эксперта па Расіі Барыса Райтшустара, у школах «Сістэмы» ў асноўным трэніруюцца звычайныя спартсмены. «Але некаторых з іх у выніку вярбуюць. Яны лётаюць у Маскву і вучацца там выкарыстанню выбухоўкі і зброі», — гаворыцца ў артыкуле. «Гэтыя баявыя падраздзяленні з'яўляюцца на Захадзе апорнай калонай у сакрэтнай вайне Пуціна», — перадае выданне словы Райтшустара. «Інфармацыя NDB паказвае, што дзейнасць расейцаў даўно выходзіць за рамкі штабных гульняў. У канфідэнцыйным дакуменце згадваюцца вучэнні па ваенна-прыкладных відах спорту ў швейцарскім высакагор'е», — піша Эберхард напрыканцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0