Барселона - Шахцёр - 2:3. Што праўда, «блаўгранас» выступалі не наймацнейшым складам.

Барселона - Шахцёр - 2:3. Што праўда, «блаўгранас» выступалі не наймацнейшым складам.

Гэта «Чэлсі», «Рома» і «Панацінаікас».

У аўторак былі праведзеныя заключныя матчы ў групах «А», «В», «С» i «D» групавога турніру Лігі чэмпіёнаў.

Група: «А»: «Чэлсі» — ЧФР (Клуж) — 2:1, «Рома» — «Бардо» — 2:0.

Турнірнае становішча: Рома — 12, Чэлсі — 11, Бардо — 7, ЧФР — 4.

Такім чынам у наступны этап Лігі чэмпіёнаў учора выйшлі «Рома» і «Чэлсі»,

а «Бардо» згуляе ў Кубку УЕФА.

***

Група «В»: «Панацінаікас» — «Анортасіс» — 1:0, «Вердэр» — «Інтэр» — 2:1.

Турнірнае становішча: Панацінаікас — 10, Інтэр — 8, Вердэр — 7, Анортасіс — 6.

«Пао» і «Інтэр» згуляюць у наступным раўндзе ЛЧ, «Вердэр» у Кубку УЕФА.

***

Група «С»: «Барселона» — «Шахцёр» Данецк — 2:3, «Базель» — «Спортынг» — 0:1.

Турнірнае становішча: Барселона — 13, Спортынг — 12, Шахцёр — 9, Базель — 1.

Тут яшчэ раней «Барса» і «Спортынг» забясьпечылі сабе месца ў плей‑оф Лігі чэмпіёнаў, а «Шахцёр» у Кубку УЕФА.

***

Група «D»: «Марсэль» ‑‑ «Атлетыка» Мадрыд — 0:0, ПСВ — Ліверпуль — 1:3

Турнірнае становішча: Ліверпуль — 14, Атлетыка — 12, Марсэль — 4, ПСВ — 3.

Яшчэ ў мінулым туры «Ліверпуль» і «Атлетыка» дэ‑юрэ выйшлі ў наступны раўнд Лігі чэмпіёнаў, учора «Марсэль» заваяваў пуцёўку ў Кубак УЕФА.

***

Сёння пройдуць восем матчаў у групах «Е», «F», «G» «H»,
але там ужо вядомыя усе ўдзельнікі наступнага раўнду Лігі чэмпіёнаў — гэта

«Манчэстар Юнайтэд», «Вільярэал», «Ювэнтус», «Рэал», «Арсенал», «Порту», «Баварыя», «Ліён».

Каманды хіба разыграюць 1 і 2‑е месцы (не забываем на прэферэнцыі першага месца) ды вызначацца два ўдзельнікі Кубку УЕФА. Прычым, што цікава, у вочных двубоях.

Лёсаванне 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў і 1/16 Кубку УЕФА пройдзе 19 снежня.

У групе «F» гэта матч «Сцяўа» ‑‑ «Фіярэнціна», а ў групе «G» «Дынама» Кіеў — «Фенербахчэ». Кіяўлянам трэба дома ў сябе не прайграць.

Агляд туру на БТ у 00:10, а

ў 21:35 — «Ювэнтус» ‑‑ БАТЭ.

Перамога БАТЭ ў Турыне, а выйгрыш «Рэала», які ачоліў новы трэнер (Хуандэ Рамас), у «Зеніта», пазбаўляюць «Ювэ» першага месца.

Ня выключана, што «б'янка-нэры» выйдуць на матч неасноўным складам -- у нядзелю ў іх з «Міланам». Суперкласіко, як кажуць на Апенінах.

Крыўна толькі, што і набраўшы 5 балаў БАТЭ так і застанецца на 4-м месцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?