Дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампеа заявіў, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп будуе новы дэмакратычны і ліберальны сусветны парадак.

Паводле яго слоў, Трамп не адмаўляецца ад глабальнага лідарства ЗША, а замест гэтага перабудоўвае ўсталяваны пасля Другой сусветнай вайны парадак, кіруючыся інтарэсамі суверэнных дзяржаў, а не міжнародных інстытутаў, перадае Reuters.

«У найлепшых традыцыях нашай вялікай дэмакратыі мы згуртуем высакародныя народы, каб стварыць новы ліберальны парадак, які дапаможа прадухіліць вайну і дасягнуць большага росквіту», — сказаў Пампеа.

Ён сказаў, што Трамп рэфармуе ліберальны парадак, а не знішчае яго.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0