04.12.2018 / 19:53

У Дзярждэпе ЗША назвалі «слушнай ідэяй» прапанову блакаваць расійскія судны 4

Намеснік памочніка дзяржаўнага сакратара ЗША па пытаннях Еўропы і краін Усходняга партнёрства Джордж Кент назваў «слушнай ідэяй» прапанову блакаваць расійскія судны з Азоўскага мора ў адказ на агрэсію Расіі супраць Украіны ў Керчанскім праліве.

«Магу спаслацца на нямецкіх палітыкаў, заходнія краіны павінны агаварыць магчымасць блакавання расійскіх суднаў у іншых морах. Гэта слушная ідэя», — цытуе яго заяву Громадське.

Кент адзначыў, што ў найбліжэйшы час міністры замежных спраў краін НАТА павінны абмеркаваць пытанне ўвядзення новых санкцый супраць Расіі.

5
Дед Мороз / Адказаць
04.12.2018 / 20:18
Давно пора.
3
Зьміцер / Адказаць
04.12.2018 / 21:35
У адпаведнасці з Міжнароднай канвенцыяй...
5
Niemand / Адказаць
04.12.2018 / 23:55
Добра. Але за такія маскавіцкія жарцікі больш слушна будзе блакаваць не толькі "расейскія судны з Азоўскага мора", а шчаміць увесь гэты звар'яцелы пацучатнік.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру