04.12.2018 / 22:27

Румас выступіў па-беларуску 20

Кіраўнік футбольнай федэрацыі Сяргей Румас на цырымоніі «Зорны мяч — 2018» падвёў вынік футбольнага сезона ў Беларусі, прычым звярнуўся да аўдыторыі па-беларуску.

«Паважаныя сябры, дазвольце вас павіншаваць з заканчэннем футбольнага сезона. А БАТЭ — з залатымі медалямі. Прыемна, што наш чэмпіён працягвае барацьбу ў Лізе Еўропы і мае добрыя шанцы забяспечыць краіне футбольную еўравясну. Хачу павіншаваць і нацыянальную каманду з паспяховым завяршэннем 2018 года ў Лізе нацый. Нейкі час Ігар Мікалаевіч Крывушэнка прымусіў нас пахвалявацца, але ў адказны момант яго зборная праявіла характар. Прыемна, што наша зборная стала адзінай, якая не прапусціла ніводнага мяча. Так што чакаем ад нашых хлопцаў прыгожага футбола і далей. Ад імя федэрацыі хачу падзякаваць усім, хто зрабіў футбольны год запамінальным. Наперадзе нас чакаюць новыя перамогі», — сказаў Румас.

Сяргей Румас

Нарадзіўся ў 1969 у Гомелі. Скончыў Яраслаўскае вышэйшае вайсковае фінансавае вучылішча (1990) і Акадэмію кіравання (1995).

Працаваў у Дзяржбанку СССР, камерцыйных банках Беларусі. Намеснік старшыні праўлення «Беларусбанка» (2002—2005), старшыня праўлення «Белаграпрамбанка» (2005—2010), віцэ-­прэм’ер (2010—2012), старшыня праўлення Банка развіцця (2012—2018), прэм'ер-міністр (з 2018).

Старшыня Беларускай федэрацыі футбола. Жанаты, мае чацвярых сыноў.

Чытайце: Сем фактаў пра новага прэм’ер-міністра Сяргея Румаса

0
Васіль / Адказаць
04.12.2018 / 22:40
Драбніца-драбніца... Але ўсё адно прыемна. Патрыятычна.
4
Ой... / Адказаць
04.12.2018 / 22:43
Как-то грустно, когда абсолютно нормальную речь приходится воспринимать как супер-прорыв.... Премьер Финляндии обратился к согражданам по-фински..., болгарский министр начал свою речь на болгарском..., канцлер Германии продемонстрировал отличное владение немецким языком... - это все звучит как абсурд, но только не у нас..
5
Pavieł Hančar / Адказаць
04.12.2018 / 23:06
Малайчына, рэспект.
Паказаць усе каментары/ 20 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру