05.12.2018 / 10:42

Пад Валожынам міжнародны аўтобус апоўначы збіў насмерць мінчанку, якая ішла пасярод дарогі 2

Фота ДАІ Мінскай вобласці

Здарэнне адбылося ў Валожынскім раёне 5 снежня ў 00:30 на 53 км аўтадарогі Мінск — Гродна, піша ДАІ Мінскай вобласці.

58-гадовы кіроўца на рэйсавым аўтобусе Neoplan Вільня — Кіеў у напрамку Мінска, на неасветленым участку дарогі наехаў на 35-гадовую мінчанку. Пешаход ад атрыманых траўмаў памерла на месцы ДТЗ.

Кіроўца цвярозы, прышпілены. Другі кіроўца на момант аварыі адпачываў. Пешаход не была пазначаная святлоадбіўнымі элементамі.

0
Ёпрст / Адказаць
05.12.2018 / 12:16
Флікер ноччу абавязковы. Сам, калі еду ноччу, бывае, сустракаюцца камікадзе. Сваё жыццё ня цэняць і кіроўцаў падстаўляюць

1
Вайс / Адказаць
05.12.2018 / 12:21
Не везет Эколайнсу в этом году
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру