05.12.2018 / 11:38

Чым скончылася гісторыя з жыхаркай Слуцка, якая хадзіла на працу, нічога не рабіла і атрымлівала зарплату 3

«Наша Ніва» пісала пра Ларысу Грыгаровіч, якая паўгода хадзіла на працу і проста сядзела у кабінеце. Гісторыя атрымала працяг.

Гэтай восенню случчанка хацела змяніць сітуацыю на працы, піша «Кур'ер».

Яна звярталася да кіраўніка стадыёна, потым у райвыканкам і нават у Адміністрацыю прэзідэнта. Жанчына дамаглася таго, што яе нагрузілі працай. Але днямі стала вядома, што 18 снежня яе звальняюць: не працягнулі кантракт.

«Да маёй працы ніколі прэтэнзій не было. Наведвальнікі нават пакідалі падзякі і ў пракаце, і ў касе стадыёна, — распавяла Ларыса Грыгаровіч. — Пасля звароту ў Адміністрацыю прэзідэнта мне далі дадатковую нагрузку, як і абяцалі пры прыёме на працу. Я прадавала квіткі ў касе стадыёна і прыбірала памяшканні. Два месяцы атрымлівала заробак 400 рублёў. У кастрычніку, за два месяцы да заканчэння кантракту, напісала заяву, што хачу працягнуць працу, але мне адмовілі без тлумачэння прычын.

Пасля гэтых падзей на працы мяне пачалі выжываць. Спачатку адміністрацыя стадыёна напісала ліст вышэйшаму кіраўніцтву пра тое, што я не магу ўжыцца з калектывам, хадзілі і збіралі ў супрацоўнікаў подпісы. Хто не хацеў канфліктаваць з начальствам — падпісвалі. Гэтыя паклёпы не падзейнічалі.

Потым новы ліст прыдумалі, што я не выйшла своечасова на працу. Але таксама не прайшло, бо ў нас на будынку відэакамеры і відаць, хто калі прыходзіць і сыходзіць.

Было нават судовае разбіральніцтва пасля таго, як у кабінеце дырэктара загадчык гаспадаркі Валерый Лісок мяне абразіў і аблаяў. Я лічу, што работнікі не павінны цярпець такое абыходжанне. На судзе загадчык гаспадаркі папрасіў прабачэння».

Па словах жанчыны, цяпер ёй на працы зноў рабіць няма чаго, бо каток яшчэ не заліты, пракат не працуе, ключы ад службовага памяшкання ў яе забралі. Матчаў на стадыёне няма, таму падпрацоўка ў касе таксама скончылася. Прыбіральшчыцай яна адмовілася працаваць пасля таго, як яе сталі прымушаць прыбіраць памяшканні звыш устаноўленай нормы, але без аплаты.

«У нас на стадыёне не адна я так працую. У штатным раскладзе лічыцца 22 чалавекі, але столькі чалавек загрузіць няма чым. Мне 51 год, я працаздольны чалавек, але чамусьці на стадыёне месцы займаюць 70-гадовыя пенсіянеры, а мяне звальняюць.

Калі прыязджаў прадстаўнік Мінскага аблвыканкама, то сказаў, што ў арганізацыі трэба правесці аптымізацыю, каб людзі працавалі поўны працоўны дзень і атрымлівалі дастойны заробак, а не проста лічыліся», — сказала Ларыса Грыгаровіч.

Жыхарка Слуцка паўгода ходзіць на працу, нічога не робіць і атрымлівае зарплату

3
odin / Адказаць
05.12.2018 / 12:41
Так сейчас везде. Отчитались за оптимизацию, а в итоге уволили людей их работу переложили на других а больше всех стали получать только руководители у которых нагрузка не возрасла. Неужели это никто не видит.
1
Максим Дизайнер / Адказаць
05.12.2018 / 13:10
Найдет Лариса новую работу. Начнется новая жизнь.
8
Зiма / Адказаць
05.12.2018 / 13:15
Дык а у чым навiна? 50% нiчога не робяць на працы. Толькi гарбату сёрбаюць ды глядзяць калi ужо дамоу свалiць.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру