Мінчук Усевалад Сіняк 21 лістапада адправіў заяўку ў дзяржаўны сэрвіс 115.бел — на заездзе ў двор дома па вуліцы Грыбаедава, 2 утварылася яміна.

Адказ прыйшоў несуцяшальны. «Рэмаўтадар Цэнтральнага раёна» пагадзіўся выправіць сітуацыю, але спяшацца не будзе.

«У сувязі з надыходам неспрыяльных ўмоваў надвор'я, а таксама неабходнасцю вызначэння адказнага выканаўца, працы будуць выкананыя не пазней за 30 верасня 2019 года», — гаворыцца ў афіцыйным адказе.

Магчыма, яміну ліквідуюць праз 10 месяцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?