Кіраўнік АБФФ, прэм'ер-міністр Сяргей Румас сказаў, што ведае, хто стане новым уладальнікам мінскага «Дынама», піша Tribuna.com
— Гэты год у белфутболе стаў годам пераменаў. На жаль, не стала Анатоля Капскага. Заканчваецца эпоха вашага знаходжання ў АБФФ, Юрый Чыж вось-вось перадасць «Дынама» новаму ўладальніку. Вы размаўлялі з Юрыем Аляксандравічам з гэтай нагоды?
— Не, не размаўляў. Наогул, цяпер у мяне менш часу для футболу. Нават калі Юрый Аляксандравіч сыдзе, клуб-то застанецца. Паверце, мінскае «Дынама» нікуды не дзенецца.
— Ведаеце, хто стане новым уладальнікам менскага «Дынама»?
— Ведаю, але не скажу, — сказаў Румас.