05.12.2018 / 12:10

Аб'яднаўчы сабор ва Украіне запланаваны на 15 снежня. У ім ёсць яшчэ адна інтрыга 1

Стварэнне незалежнай ад Масквы царквы падыходзіць да фінішу. Пятро Парашэнка абвясціў, што аб'яднаўчы сабор Украінскай памеснай праваслаўнай царквы адбудзецца ў Кіеве 15 снежня, піша Бі-бі-сі.

«Сабор адбудзецца 15 снежня 2018 у Святой Сафіі, якая на працягу стагоддзяў была цэнтрам праваслаўнага ўкраінскага рэлігійнага жыцця», - заявіў Парашэнка.

У саборы возьмуць удзел епіскапы з яшчэ непрызнаных украінскіх цэркваў: УПЦ Кіеўскага патрыярхата і Украінскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, а таксама ўсе жадаючыя епіскапы УПЦ Маскоўскага патрыярхату. Ён павінен доўжыцца адзін дзень.

Гэты сход мае фармальна стварыць царкву, прыняць яе статут і абраць кіраўніка. Фактычна, у гэты дзень усе прыхільнікі незалежнасці аб'яднаюцца ў адзіную структуру — будучую аўтакефальную царкву.

Як назіральнік на саборы можа прысутнічаць сам Парашэнка.

Галоўнай інтрыгай застаецца імя кіраўніка будучай царквы, яго не могуць назваць ні ў кіеўскіх кабінетах, ні ў Канстанцінопалі.

4
Кажыма праўду / Адказаць
05.12.2018 / 15:37
Браты-ды-сёстры беларусы! Дамагаймася аўтакефаліі БПЦ, каб не быць рабамі «драпежных ваўкоў у авечай адзежы» (Мц. 7:15, https://bible.by/bbc/40/7/).

«Аддавайма кесарава кесару, а Божае Богу» (Мц. 22:21, https://bible.by/bbc/40/22/)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру