У забойстве жанчыны ў Віцебску падазраюць яе інтэрнэт-знаёмага, паведамляе УСК па Віцебскай вобласці.

У лістападзе 33-гадовая беспрацоўная пазнаёмілася праз інтэрнэт з мужчынам і сустрэлася затым з ім у сваёй кватэры. Пара злоўжывала алкаголем, узнікла сварка, падчас якой 39-гадовы беспрацоўны і забіў жанчыну.

Падазраваны заключаны пад варту. Вядзецца следства.