05.12.2018 / 16:53

У Гродне вісіць аб’ява, якую не здымаюць ужо 45 гадоў ФОТАФАКТ 3

Незвычайную аб’яву можна ўбачыць у адным з пад’ездаў дома №6 па вуліцы Савецкай у Гродне. Яе павесілі яшчэ ў 1973 годзе, але да гэтага часу ніхто так і не зняў, паведамляе Hrodna.life.

На абвестцы наступная інфармацыя:

«Тав. жыхары! У сувязі з фарбаваннем панэляў трэба іх памыць у самы кароткі тэрмін. 11 / XII 1973 г.»

Хто напісаў і павесіў гэту аб’яву ў 1973 годзе, сёння ніхто не можа дакладна сказаць. Жылымі засталіся толькі дзве кватэры на цэлы пад’езд.

«Так, гэта аб’ява з тых часоў, калі ў пад’ездзе рабілі рамонт. Некалькі гадоў таму нехта зняў з дзвярэй металічную шыльду, а пад ёй аказалася аб’ява 1973 года. Ужо прайшло некалькі гадоў, як знялі тую шыльду, а паперка ўсё яшчэ вісіць. Сёння на аб’яву мы ўжо і не зважаем, але і прыбіраць яе не спяшаемся», — распавяла жыхарка дома Тамара.

Дом №6 на вуліцы Савецкай быў пабудаваны ў 18 стагоддзі. У будынку доўгія гады размяшчаліся навучальныя ўстановы, а пасля Другой сусветнай вайны сюды засялілі сем’і вайскоўцаў.

Руслан Кулевіч, Hrodna.life

1
ugo / Адказаць
05.12.2018 / 18:14
Дом ... был построен в 18 веке ____________________________________ Возможно под этим объявленим находится предыдущее объявление, которое писалось в 18 веке. Тогда же и ремонт делался. Пусть посмотрят.
6
Зiма / Адказаць
05.12.2018 / 19:22
Я б забрау такую аб'яву сабе. Жывая гiсторыя.
22
Жвір / Адказаць
05.12.2018 / 20:34
Лухта. Каму вы батон у вуха пхаеце ?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру