05.12.2018 / 20:08

Яўген Афнагель выйшаў на свабоду 3

Каардынатар «Еўрапейскай Беларусі» Яўген Афнагель выйшаў на свабоду. Апазіцыйны палітык расказаў Charter97.link усе падрабязнасці свайго затрымання.

Чытайце таксама: Затрыманы актывіст Яўген Афнагель. Яго абвінавачваюць у крадзяжы

«Жонку пасадзілі ў асобны аўтамабіль, мяне ў іншы. Я паспеў коратка напісаць пра затрыманне. Мяне адразу папярэдзілі, што мяне абвінавачваюць у крадзяжы, гэта пагражае крымінальным пакараннем. Сказалі, што жонку я не хутка ўбачу.

Мяне адвезлі ў Бараўлянскі аддзел міліцыі разам з загадчыкам склада, дзе я купляў будматэрыялы. Пакуль мы ехалі, яму простым тэкстам казалі, што ты павінен напісаць заяву пра крадзеж, інакш праблемы будуць у цябе.

Я не ведаю, ці напісаў ён заяву, але ў Бараўлянскім аддзеле міліцыі ў мяне адразу забралі тэлефон, склалі пратакол па адміністрацыйнай справе, дзе ў мяне ўзялі тлумачэнні» — сказаў Афнагель.

Пазней участковы, які складаў пратакол, заявіў, што статус Афнагеля па гэтай справе замянілі на «сведку». Цяпер ён знаходзіцца на волі.

3
Кажыма праўду / Адказаць
05.12.2018 / 20:31
Барані, Божа! Салідарызуйся, беларус!
3
Зiма / Адказаць
05.12.2018 / 20:34
Па якой адмiнiстрацыйнай справе пратакол? Ст 10.5 КОАП крадзеж? Тайныя спружыны палiтыкi.
2
Адыкватник) / Адказаць
05.12.2018 / 20:58
беспредел!!! уроды еще те
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру