Прэм'ер-міністр Сербіі Ана Брнабіч папярэдзіла, што фарміраванне косаўскай арміі можа справакаваць сербскую ўзброеную інтэрвенцыю.

«Мы не можам заставацца ў баку і глядзець моўчкі, пакуль нехта праводзіць новую этнічную чыстку… Я спадзяюся, што нам ніколі не давядзецца выкарыстоўваць нашу армію, але, на жаль, цяпер гэта адзін з варыянтаў, і ён на стале», — цытуе Брнабіч AP.

Парламент Косава збіраецца 14 снежня прагаласаваць за пераўтварэнне сіл бяспекі краіны ў рэгулярнае войска.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0