05.12.2018 / 22:04

Xiaomi выпусціць тэлефон з камерай на 48 мегапікселяў

Прэзідэнт кампаніі Xiaomi Лін Бінь апублікаваў фатаграфію смартфона з 48-мегапіксельнай камерай, паведамляе GizChina.

Да допісу прымацавалі фотаздымак смартфона, на якім бачны толькі надпіс «48MP Camera» і ўспышка, таму нельга сказаць, які менавіта тэлефон Xiaomi атрымае такую ​​камеру. У інтэрнэце ходзяць чуткі пра тое, што гэта будуць Mi 9 або Mi 8s. Таксама кіраўнік Xiaomi пакінуў подпіс «Карыстаюся ім некалькі тыдняў, атрымалася нядрэнна!»

Мяркуецца, што Mi 9 з такой камерай прадставяць у студзені 2019 года. Ён таксама атрымае два дадатковыя модулі, характарыстыкі якіх невядомыя. Акрамя гэтага ў яго з'явіцца падтрымка 5G, 10 гігабайт аператыўнай памяці і працэсар Snapdragon 855.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру