05.12.2018 / 22:27

Прадавец у Клімавіцкім раёне адзін даў рады тром рабаўнікам з Расіі 6

Прадавец гандлёвага павільёна ў вёсцы Звянчатка Клімавіцкага раёна Мікіта Бяляеў адзін здолеў даць адпор тром рабаўнікам, паведамляе міліцыя рэгіёну.

21 кастрычніка ў 18.30 у павільён зайшлі трое мужчын. Гэтых людзей хлопец наглядна ведаў, яны і раней не раз заходзілі сюды.

Нечакана адзін з іх дастаў нож і запатрабаваў грошы і тавар.

Мікіта Бяляеў, які служыў ва ўнутраных войсках МУС, прыёмам абяззброіў рабаўніка, ударам кулака зваліў другога. Падскочыў да дзвярэй, штурхнуў іх так, што трэці, які падпіраў дзверы звонку, адляцеў і ўпаў.

Зламыснікі селі ў машыну і з'ехалі, а хлопец патэлефанаваў у міліцыю і паведаміў пра здарэнне.

Неўзабаве злачынцаў затрымалі. Імі аказаліся грамадзяне Расіі. Распачалі крымінальную справу па ч. 2 арт. 207 КК Беларусі (Разбой).

2
a.hto.tam.idze / Адказаць
06.12.2018 / 00:22
Хай воля вечна будзе з намі,
А гвалту мы дамо адпор!
1
Васіль / Адказаць
06.12.2018 / 00:30
Круты! Жыве Беларусь!
1
Быхау / Адказаць
06.12.2018 / 01:04
Вот так.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру