Старшыня Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў Віктар Чайчыц падчас круглага стала ў «СБ. Беларусь сёння» зрабіў шэраг адметных заяваў.

Адна з іх датычылася аднолькавай пазіцыі, якую часцяком займаюць пракуратура і суд.

«Сёння абставіны складваюцца так, што сапраўды часам суд не пагаджаецца з тым, што запрасіў пракурор. Але ў большасці выпадкаў адбываецца наадварот.

А ў людзей не заўсёды ёсць разуменне таго, што пракурор прапанаваў узважанае пакаранне, суд ацаніў гэтую прапанову і пагадзіўся з ёй», — заявіў Чайчыц.

Апроч таго, адвакат выказаўся пра пакаранне для наркадылераў. Пакуль максімальнае пакаранне складае 25 гадоў.

«На мой погляд, верхнія санкцыі для рэальных наркадылераў могуць быць яшчэ вышэйшыя.

… А ніжнія можна наогул прыбраць. Каб суд меў магчымасць у залежнасці ад абставін справы і асобы вінаватага ў рамках санкцый выкарыстоўваць у якасці пакарання ў тым ліку і мінімальны тэрмін пазбаўлення волі. Каб чалавек, знаходзячыся ў месцах пазбаўлення волі, за паўгода ці год зразумеў, што здзейсніў, і вярнуўся ў грамадства паўнапраўным грамадзянінам. Таму што нават калі дадуць 5 гадоў, гэта вельмі небяспечна для маладога чалавека».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?