Пачынаецца праграма з 20 тэзісаў беларускай сацыял-дэмакратыі.
Асноўныя тэзісы:
- Скарачэнне дзяржапарату.
- Абарот дакументаў пяройдзе ў інтэрнэт.
- Абмежаванне паўнамоцтваў прэзідэнта.
- Мараторый на смяротнае пакаранне.
- Датэрміновае галасаванне будзе скасаванае.
- Прамыя выбары мэраў, новы адміністрацыйны падзел.
- Прыватная ўласнасць на зямлю.
- Пераход ад бюджэтнага фінансавання медыцыны да сістэмы, якая злучае бюджэтнае фінансаванне і індывідуальнае страхаванне.
- Дзяржаўныя СМІ стануць грамадскімі.
- Вайсковыя аб’екты РФ у Беларусі па заканчэнні тэрміну дзеяння дамоваў арэнды павінны быць закрытыя.
- Рэальная роўнасць у правах рускай і беларускай моваў.
- Скарачэнне колькасці супрацоўнікаў праваахоўных органаў на 50%.
- Дзейная вайсковая служба.
Усяго ў праграме каля паўсотні старонак.
Аўтары праграмы заклікаюць далучацца да публічнага абмеркавання на форуме партыйнага сайта. Заўвагі абяцаюць улічыць і потым прапануюць дакумент у якасці агульнай праграмы Беларускаму нацыянальнаму кангрэсу.
Если прямо сейчас взять и сократить количество милиции на 50%, то как будем справляться с насилием, которого реально много из-за деградации населения?
- ды гэта.. не прайшло, як гаворыцца, і пяць, і плюс пяць год.. як з'явілася яна - Праграма.. ну ты ж хацеў пабачыць праграму ад яго, - кажу
- ад каго - ад Някляева?
- якога Някляева? ад Падпаўкоўніка.. вось глядзі - Прыватная ўласнасць на зямлю.
- гэта нам не падыходзіць, - кажа мой муж-хамуніст)
- ці вось яшчэ глядзі - Рэальная роўнасць у правах рускай і беларускай моваў. - а гэта не падыходзіць ужо нам - нацыяналістам, - кажу я - нацыяналістка.. ці вось яшчэ: усеагульны прызыў у войска. .. гэта што значыць? прызавуць цябе-старычка і старушку-мяне, і нашага сына-астматыка? у той час, як адстаўны падпаўкоўнік будзе пляжыцца ў салярыі ў Драздах? ці шчэ лепш - на сапраўдным сонейку на іншым баку Зямлі?
п.с. з астатнім (пустым скалынаннем паветра)) разбірацца проста лянота)