Аляксандр Лукашэнка адправіўся з рабочым візітам у Расійскую Федэрацыю. Самалёт кіраўніка дзяржавы вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта Мінск, піша БелТА.

У Санкт-Пецярбургу Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел у пасяджэнні Найвышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. Перамовы лідараў краін ЕАЭС пройдуць у вузкім і пашыраным складах. Кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць далейшае развіццё інтэграцыйных працэсаў, рэалізацыю лічбавага парадку дня cаюза, фарміраванне агульных рынкаў газу, нафты і нафтапрадуктаў.

Пасля саміту ЕАЭС Аляксандр Лукашэнка накіруецца на нефармальную сустрэчу кіраўнікоў дзяржаў — удзельніц СНД.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0