06.12.2018 / 11:27

Сіноптыкі распавялі пра надвор'е ў пятніцу і на выходныя

7 снежня раніцай і днём у заходніх і цэнтральных раёнах пройдуць ападкі (снег, мокры снег, днём будзе пераходзіць у дождж). На дарогах галалёдзіца.

Ноччу -1..- 7°С, па Магілёўскай і Гомельскай абласцях пры праясненнях да -10°С; максімальная — днём ад -5°С па ўсходзе да + 4°С па захадзе.

8 снежня раніцай і днём па захадзе чакаюцца ападкі (мокры снег, дождж), У асобных раёнах туман, на дарогах галалёдзіца. Ноччу -1..- 7°С, па ўсходзе -8..- 12°С, максімальная - днём 0..- 6С, па паўднёвым захадзе да + 2°С.

У нядзелю краіна будзе знаходзіцца ў зоне франтальных сістэм. На большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца ападкі (снег, мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж). Ноччу -1..- 7°С, па ўсходзе краіны месцамі да -10°С, максімальная днём -5.. + 2°С; у заходніх раёнах краіны каля 0°С, днём +3.. + 5°С.

Паводле pogoda.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру