У Берасці затрыманыя актывісты незарэгістраванага Руху «За Свабоду» Андрэй Шарэнда і Юры Бакур.

Сёння прыкладна а 13-й яны вывесілі на флагштоку перад будынкам мясцовага універсітэта вялізны бел‑чырвона‑белы сцяг.

Акцыя была прымеркаваная да Сусветнага дня абароны правоў чалавека.

Амаль адразу Андрэя Шарэнду затрымалі міліцыянты. Праз некаторы час затрымалі і Юрыя Бакура. Юнакоў адвезлі ў РАУС Ленінскага раёна для разбіральніцтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?