5 снежня міліцыя затрымала актывіста Яўгена Афнагеля. Яго пратрымалі некалькі гадзін у міліцыі, а пасля адпусцілі. На наступны дзень гэта затрыманне пракаментаваў кіраўнік МУС Ігар Шуневіч.

Яўген Афнагель. Фота Радыё Свабода

Яўген Афнагель. Фота Радыё Свабода

Версія Афнагеля наступная: ён паехаў на базу ў Калодзішчах, дзе знаходзяцца склады і крамы па продажы будматэрыялаў. Набыў там 6 металічных лістоў. Па дарозе дадому яго спынілі даішнікі разам з супрацоўнікамі крымінальнага вышуку і адвезлі ў аддзяленне міліцыі. Спачатку яго абвінавачвалі ў крадзяжы тых лістоў, пасля ўсё ж высветлілася, што Афнагель праходзіць па справе як сведка.

6 снежня ў Палаце прадстаўнікоў журналісты пацікавіліся гэтай справай у Ігара Шуневіча. Той адказаў, што лісты скраў прадавец, а Афнагель нібыта займаўся скупляй скрадзенага.

Сам актывіст не разумее, пра што ідзе гаворка.

«Пра каментар Шуневіча я ўпершыню чую. Тлумачу: я прыехаў на месца, якое займаецца продажам будматэрыялаў. Я аддаў свае грошы. Так, я не папрасіў чэк, але гэта ж не злачынства. Адкуль мне было ведаць, скраў ці не скраў гэты тавар прадавец?

Я лічу, што маё затрыманне набыло розгалас, таму міліцыя цяпер шукае як выкруціцца», — заявіў Яўген Афнагель.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?