Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Спачатку 41-гадовы мужчына выпіваў на вуліцы ў кампаніі сябрукоў, калі пабачыў, што ў краме стаіць плацёжны тэрмінал, але ён не замацаваны, паведамляе guvd.gov.by.

Мужчына ўзяў тачку ў знаёмых, пагрузіў туды тэрмінал, адвёз у парк. У парку, з дапамогай падручных інструментаў, яго ўскрыў, але грошай унутры не было. Тэрмінал мужчына пакінуў у парку.

Неўзабаве яго затрымалі. Заведзена крымінальная справа, мужчыну пагражае да трох гадоў турму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0