Супрацоўнікі міліцыі, якія застрэлілі жыхара Заслаўя, які ўзяў у банку ў закладнікі сваю дачку, дзейнічалі абсалютна законна, паведаміў міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч, піша Tut.by.

Праверка законнасці праведзена, маецца адпаведнае заключэнне аб тым, што дзейнічалі супрацоўнікі абсалютна законна. Казаць можна ўсё, што заўгодна, ёсць факты, юрыдычная ацэнка - я абапіраюся толькі на гэта, - сказаў Ігар Шуневіч.

Нядаўна следчыя завяршылі справу аб захопе заложніка ў банку ў Заслаўі. 18 ліпеня 46-гадовы мужчына ўзяў у закладнікі сваю 23-гадовую дачку. У ходзе спецаперацыі па вызваленні дзяўчыны ён быў застрэлены. Папярэдняе расследаванне спынена ў сувязі са смерцю асобы, якая ўчыніла асабліва цяжкія злачынствы.

Захапіўшы пацярпелую, ён нанёс ёй 15 ран на шыі і 6 ран на пальцах рук. Дзяўчына ў момант захопу была цяжарная другім дзіцем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0