Фота Волі Афіцэравай

Прадстаўляючы ў парламенце законапраект аб узмацненні барацьбы з прапагандай нацызму і экстрэмізму, міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч адказаў на пытанне: хто такія беларускія неанацысты, піша Tut.by.

Сёння МУС фіксуе ў Беларусі больш за 3000 актыўных прыхільнікаў неанацызму і нацызму, паведаміў міністр.

— Гэта маладыя мужчыны да 40 гадоў, што правіла, якія вядуць маргінальны лад жыцця, нежанатыя, бяздзетныя, непрацаўладкаваныя, якія часам злоўжываюць алкаголем і наркотыкамі. Яны, як правіла, вылучаюцца павышанай агрэсіўнасцю і жорсткасцю, — распавёў Ігар Шуневіч.

Паводле яго слоў, большасць з іх неаднаразова прыцягвалася да адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці, частка сёння знаходзіцца «ў месцах не надта аддаленых».

— Многія з іх, падкрэсліваю, гэта былыя альбо дзейныя фанаты футбольных клубаў, а таксама скінхэды, так званыя. Яны прытрымліваюцца ідэалогіі нацысцкай Германіі, выступаючы за перавагу белай расы.

Міністр паведаміў, што неанацыстамі, у асноўным, становяцца людзі, якія выраслі у нешчаслівых сем'ях, «там, дзе не надавалася належнай увагі выхаванню дзяцей».

- І грэбаванне грамадскай маральнасцю - гэта іх асаблівая адметная рыса сёння, - сказаў Ігар Шуневіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0