Журналісты прапанавалі сабраць для жанчыны грошы ды адзенне і з’ездзіць да яе ў вёску Радзеж Олтушскага сельсавета.
Нам, у сваю чаргу, стала цікава, як можа існаваць сям’я ў такім катастрафічным становішчы і патэлефанавалі ва ўпраўленне працы, занятасці і сацыяльнай абароны Маларыцкага райвыканкама.
У першы дзень начальнік упраўлення Аляксандр Няхаеў сказаў, што ўпершыню чуе пра такую сітуацыю ў раёне, але паабяцаў дазнацца пра праблемы гэтай маці.
На другі дзень ён патлумачыў, што разабраўся ў сітуацыі, але «не лічыць, што ў той сям’і ёсць праблемы. Усё там нармальна».
«Я суткі маніторыў гэтую інфармацыю. Сапраўды, ёсць адна маці ў Олтушскім сельсавеце. Па-мойму, Святлана. Але я кажу так: там усё ёсць! Яна прыходзіла да мяне і казала мне асабіста, што ёй нічога не трэба. Рэчы ў яе ёсць, абутак ёсць, адзенне ёсць. Дзеці ў школу ходзяць, не галодныя. Усё ў яе ёсць! Я з ёй пагутарыў, прапанаваў, мо дапамогу якую аказаць? Яна сказала: нічога не трэба. Яна працуе, і ў гэты момант таксама. Жыве з сужыцелем. Што яшчэ трэба?».
Журналісты «Бінокля» ў сваю чаргу выказваюць здагадку, што маці баіцца, што ў яе могуць адабраць дзяцей, таму не хоча нікуды скардзіцца.
Спраўдзіць інфармацыю ў самой жанчыны нам не удалося, бо ў яе няма тэлефона.
Будзем сачыць за развіццём падзей.