Для Еўразійскага эканамічнага саюза 2018 год стаў неадназначным як з палітычнага, так і з эканамічнага пункту гледжання. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на пасяджэнні Найвышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў Санкт-Пецярбургу, піша БЕЛТА.

«Сёння мы падводзім вынікі агульнай працы ў фармаце саюза за гэты год і вызначаем арыенціры ўзаемадзеяння на наступны. Што тычыцца мінулага перыяду, то ён з'яўляецца досыць неадназначным як з палітычнага, так і з эканамічнага пункту гледжання», - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Сярод пазітыўных дасягненняў ён адзначыў уступленне ў сілу дамовы аб Мытным кодэксе ЕАЭС, надзяленне Малдовы статусам назіральніка. Дзяржавы — члены саюза таксама падпісалі часовае пагадненне, якое вядзе да ўтварэння зоны свабоднага гандлю з Іранам, і пагадненне аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве з Кітаем.

«Беларусь разлічвае, што нормы, замацаваныя ў гэтых дакументах, будуць рэалізаваны ў поўнай меры. Кожны з іх прымаўся з зачынам на будучыню і з разлікам на значны эканамічны эфект», - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Разам з тым ён адзначыў, што існуюць важныя пытанні, якія да гэтага часу застаюцца нявырашанымі. Яны тычацца ліквідацыі бар'ераў у гандлі, фарміравання агульных рынкаў газу і нафты, цыфравізацыі эканомік краін ЕАЭС, развіцця кааперацыі ў сферы прадастаўлення касмічных і геаінфармацыйных паслуг.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0