Грамадства88

Музычны тэлеканал RU.TV здымае серыю інтэрв’ю з вядомымі беларусамі ў рэстаране «Паедзем, паядзім» у Курапатах

У афіцыйным інстаграме рэстарана «Паедзем, паядзім» з’явілася інфармацыя, што на тэрыторыі установы праходзіў запіс перадачы «Бязмежна шчыра» тэлеканала «RU.TV. Беларусь». У якасці гасцей былі запрошаныя дырыжор Віктар Бабарыкін, спявачка Настасся Ціхановіч, удзельнік дзіцячага Еўрабачання ад Беларусі Даніэль Ястрэмскі, а таксама дэпутат Палаты прадстаўнікоў Аляксандр Багдановіч.

Інтэрв'ю Віктара Бабарыкіна. Фота з інстаграма RU.TV. Беларусь.

Рэстаран «Паедзем, паядзім» мае неадназначную рэпутацыю, ён пабудаваны ў старых межах ахоўваемай зоны ля ўрочышча Курапаты. Ад пачатку чэрвеня актывісты патрабуюць закрыцця ядальні і вяртання старых межаў. Грамадскасць абурае, што побач з месцам масавых забойстваў знаходзіцца забаўляльная ўстанова.

RU.TV — своеасаблівая тэлеверсія «Рускага радыё». «RU.TV — першы музычны тэлеканал у свеце, які ўвасобіў новы прынцып вяшчання і выкарыстоўвае ў сваім эфіры відэакліпы выключна на рускай мове», — тлумачаць яго стваральнікі.

Тэлеканал уваходзіць у склад холдынга «Рускай медыягрупы» і мае рэгістрацыю ў Беларусі. Адпаведна, на яго праз два гады будуць распаўсюджвацца патрабаванне мець у эфіры 30% нацыянальнага кантэнту.

Гутаркі ў Курапатах для тэлеканала запісвала вядучая і спявачка Юлія Аляксандрава. Мы спыталі ў яе прадзюсаркі Юліі Філіпавай, чаму месцам для здымак быў абраны менавіта гэты рэстаран.

Юлія Філіпава: У нас не была задача назіраць за дзейнасцю рэстарана — была задача зняць перадачы.

«НН»: Вас не засмучала, што проста за плотам рэстарана знаходзяцца крыжы і магілы людзей?

ЮФ: Ды не, гэта іх справа… У Мінску любы дом можна ўзяць, і ён мае сваю гісторыю. Мы не акцэнтуем на гэтым сваю ўвагу.

«НН»: Вы не ведаеце, што ад лета там працягваецца супрацьстаянне?

ЮФ: Не, не ведала. Мне проста спадабаўся дызайн. Вам, можа, варта ў самога рэстарана пытацца.

«НН»: Вы чулі што-небудзь пра Курапаты?

ЮФ: Не.

«НН»: Вы жывеце ў Мінску і ніколі не чулі пра Курапаты?

ЮФ: Не чула. Вы таксама можаце пра нешта не ведаць, што ведаю я.

Адной з гасцей перадачы была спявачка Настасся Ціхановіч. «НН» распытала артыстку, ці разумела яна, у якое месца ідзе для запісу перадачы. «Я не ехала ў рэстаран, я не ехала забаўляцца туды, есці. Я ехала туды як на працу, на здымку.

Я ж не вяселле туды ехала адзначаць. Я проста ўзяла ўдзел у інтэрв’ю, якое не мае дачынення да гэтага месца. І мне здаецца, што тут ёсць розніца.

Гэта рабочы працэс, ці забаўлялка. Я толькі ў апошні момант зразумела, што гэта тое самае скандальнае месца, я не дужа многа сяджу ў сацыяльных сетках», — сказала Настасся.

«Калі б мяне запрасілі выступіць там ці я там святкавала нешта, то гэта зусім іншае. Я ехала туды без задняй думкі, ведала лакацыю, нейкі там кіламетр кальцавой. Нават не атаясамлівала з Курапатамі», — адказала спявачка.

Ці ведае Настасся Ціхановіч пра Курапаты?

«Гэта месца вялікага болю для многіх людзей. Я не ведаю, чым кіраваліся ўласнікі рэстарана, калі адкрывалі яго ў гэтым месцы. Гэта важна і мае значэнне. Усё, што адносіцца да гісторыі, хай тое Вялікая Айчынная вайна ці рэпрэсіі. У кожнага з нас у сям’і ёсць рэпрэсаваныя. У мяне ў сям’і ў 1937 годзе таксама забралі прадзядулю, і ніхто не ведае, што з ім здарылася. Так што, напэўна, не трэба ў такіх месцах адкрываць забаўляльныя ўстановы».

Блогер Максім Пушкін адмовіўся ўдзельнічаць у перадачы на тэрыторыі рэстарана «Паедзем, паядзім». «Калі даведаўся, дзе гэта будзе адбывацца, то адмовіўся. Я б не хацеў знаходзіцца на тэрыторыі гэтай установы — гэта мая прынцыповая пазіцыя», — сказаў Максім у каментары «НН».

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Аляксандр Багдановіч адмовіўся ад каментароў.

Каментары8

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Следам за «Еўраоптам» вобшукі адбыліся і ў «Дабраноме»7

Следам за «Еўраоптам» вобшукі адбыліся і ў «Дабраноме»

Усе навіны →
Усе навіны

Былы дырэктар ФБР апублікаваў фота ракушак, выкладзеных у форме лічбы 8647. Яго абвінавачваюць у закліку забіць Трампа7

Лукашэнка пра будучыя вучэнні з Расіяй: Мы ні на каго нападаць не збіраемся18

Рагачоўскі прапагандыст паўгода не можа ўладкавацца на працу

Чаму аднушка пана Ежы можа вырашыць лёс выбараў прэзідэнта Польшчы. Што трэба ведаць пра першы тур галасавання9

«Утопія, заснаваная на эмпатыі». На амерыканскім фестывалі Burning Man будзе беларускі лагер

У жодзінскай турме прайшлі вучэнні з удзелам АМАПа3

У Брэсце дзяўчына пабачыла арыенціроўку на зніклага чалавека — і знайшла яго за пару хвілін1

Праект зайшоў у тупік? Што з самалётам, які хацелі выпускаць у Беларусі1

Wildberries адказаў на сітуацыю з беларускай, якая заказала 34 купальнікі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Следам за «Еўраоптам» вобшукі адбыліся і ў «Дабраноме»7

Следам за «Еўраоптам» вобшукі адбыліся і ў «Дабраноме»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць