Фота з сацыяльных сетак

Фота з сацыяльных сетак

Прэмія Французскай рэспублікі «Свабода - Роўнасць - Братэрства» за 2018 год прысуджана беларускаму праваабаронцу Леаніду Судаленку, піша spring96.org

Нацыянальная кансультатыўная камісія па правах чалавека Францыі ўжо павіншавала лаўрэата з прэміяй і запрасіла на цырымонію ўзнагароджання, якая адбудзецца ў наступны панядзелак у Міністэрстве юстыцыі ў Парыжы. Прэмія будзе ўручацца міністрам юстыцыі Ніколь Белобе і прэзідэнтам няўрадавай арганізацыі CNCDH Крысцінай Лазергес. У адзначэнне 70-й гадавіны Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека і 20-годдзя Дэкларацыі аб праваабаронцах запланавана таксама сустрэча ў міністэрстве замежных спраў Францыі.

Пасольства Францыі ў Беларусі таксама далучылася да віншаванняў лаўрэата. Пасол Дыд'е Канэс асабіста запрасіў яго абмяняцца думкамі падчас сумеснай вячэры.

Леанід Судаленка стаў найбольш вядомы пасля ўвядзення ў Беларусі дэкрэта аб дармаедстве. Праваабаронца падтрымліваў у судзе першага беларуса, які абскардзіў сваё «дармаедства».

Далей Судаленка не адзін месяц аказваў бясплатную юрыдычную дапамогу людзям з усіх канцоў Беларусі, дапамагаючы тым, хто атрымаў «лісты шчасця» з падатковай. Юрыст напісаў каля 200 скаргаў у падатковыя інспекцыі.

— У сваім фэйсбуку я публікаваў тэматычныя матэрыялы. Мяне пачалі знаходзіць людзі, звярталіся з абласных і раённых цэнтраў, прасілі аб дапамозе, - распавядаў праваабаронца kp.by.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0