Па словах начальніка УДАІ, праца з планшэтам дазволіць праваахоўнікам аператыўна афармляць пратаколы аб ДТЗ, уносіць правапарушэнні ў базу звестак.

Таксама пры неабходнасці дзяржаўтаінспектары змогуць хутка высветліць асобу парушальніка альбо прыналежнасць аўтамабіля, вызначыць, ці знаходзіцца машына ў вышуку, атрымаць іншую неабходную інфармацыю. Андрэй Гаркуша адзначыў, што новаўвядзенні плануюць укараніць па ўсёй краіне.

Таксама начальнік УДАІ распавёў, што ў рэгіёне ў тэставым рэжыме арганізуюць відэаназіранне для выяўлення парушэнняў праезду перакрыжаванняў. Звышдакладныя камеры з'явяцца пакуль у абласным цэнтры на самых ажыўленых скрыжаваннях. Па статыстыцы, у бягучым годзе парушэнне праезду пешаходных пераходаў і скрыжаванняў — у ліку найбольш распаўсюджаных прычын аварый у рэгіёне (за 11 месяцаў 71 і 43 ДТЗ адпаведна).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0