06.12.2018 / 16:04

Баранчык: Румас сваім бандэраўскім учынкам прадэманстраваў, што гатовы ўзначаліць Беларусь пасля Лукашэнкі 23

Чарнасоценскае расійскае інфармацыйнае агенцтва «Рэгнум» звярнула ўвагу на беларускамоўны выступ прэм’ер-міністра Беларусі Сяргея Румаса на цырымоніі «Зорны мяч — 2018». Як заўсёды ў такіх выпадках, выданне зрабіла з гэтага факта вельмі дзіўныя высновы.

«Выступаючы з дробязнай нагоды на мерапрыемстве сярэдняй рукі, Сяргей Румас тым не менш ўмудрыўся, што кажа аб яго розуме і пра амбіцыі, падаць цалкам канкрэтны палітычны сігнал як чыноўніцкай вертыкалі, так і апазіцыі. Сігнал складаецца ў тым, што ён гатовы ўзначаліць беларусіфікаваную постлукашэнкаўскую рэспубліку. Трэба аддаць належнае — гэта моцны ход смелага чалавека, які не толькі бачыць, але і выдатна ведае знутры працэсы, якія адбываюцца ў рэспубліцы», — адзначае шэф-рэдактар выдання Юрый Баранчык.

Аўтар мяркуе, што на Захадзе ўжо пачулі гэты сігнал, бо «апазіцыйныя СМІ падрабязна і станоўча напісалі пра гэты палітычны жэст Румаса».

«Міністр спорту Сяргей Кавальчук, каб быць у бандэраўскім трэндзе свайго шэфа, таксама вырашыў выступіць на гэтым мерапрыемстве на беларускай мове», — з абурэннем адзначае Баранчык.

Публіцыст лічыць, што Лукашэнка запусціў ва ўладу занадта шмат «бандэраўцаў», каб шантажаваць Расію, а цяпер яны акрэплі настолькі, што гатовы самі ўзяць уладу ў свае рукі.

«І як цяпер, бачачы, што сур'ёзных карт на руках у Лукашэнкі няма, Крамлю рэагаваць на гэты беларускі форс-мажор? На Захадзе — прызнання няма, Макей ўсё праваліў (а, можа, і не вельмі хацеў?). Унутры краіны — бардак, чыноўнікі выйшлі з-пад кантролю, не сёння дык заўтра мясцовыя неабандэраўцы пад кіраўніцтвам беларускага Пашыняна выйдуць на Майдан,

перакрыюць цэнтр Мінска, а доўгатэрміновыя кантракты на нафту па льготных цэнах будуць ужо падпісаныя. Дзеля чаго? Каб фінансаваць потым дзесяць гадоў беларускіх неабандэраўцаў ва ўладзе і адток насельніцтва з рэспублікі?» — задаецца пытаннямі «Рэгнум».

Канечне, не абышлося, на думку Баранчыка, тут і без кіраўніка МЗС Уладзіміра Макея, які і быў рэжысёрам гэтага ўсяго. «Макей цалкам перайграў Лукашэнку інтэлектуальна», — адзначае аўтар.

Вось такой атрымалася чарговая частка ненавуковай фантастыкі аб Беларусі ў выкананні чарнасоценскага рэсурсу.

Зміцер Панкавец

6
Мікола / Адказаць
06.12.2018 / 16:08
Вось што мова жыватварашчая дзелает !!!
Чэрці ў пекле заварушыліся як на патэльні 8-))
5
Вайс / Адказаць
06.12.2018 / 16:15
У наших врагов взрываются пуканы??? Значит все правильно делает.
5
Дед Мороз / Адказаць
06.12.2018 / 16:18
А завизжали то как скрэпные :)

Паказаць усе каментары/ 23 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру